Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уі́льям Блэйк (англ.: William Blake, 28 лістапада 1757, Лондан — 12 жніўня 1827, Лондан) — англійскі паэт, пісьменнік, мастак, друкар, гравёр і містык. Першы англійскі рамантык паводле вызначэння паэтаў-прэрафаэлітаў.
Уільям Блэйк | |
---|---|
англ.: William Blake | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1757[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1827[5][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | James Blake[d][9] |
Маці | Catherine Hermitage[d][9] |
Жонка | Catherine Blake[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, багаслоў, калекцыянер, мастак-гравёр, ілюстратар, філосаф, літограф, друкар, рысавальнік, пісьменнік, скульптар, лібрэтыст, дзеяч мастацтваў |
Кірунак | рамантызм і Віктарыянскі казачны жывапіс[d][10] |
Жанр | гістарычны жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d][7], алегорыя[d][7], рэлігійнае мастацтва[d], міфалагічны жывапіс[d] і Алегорыя |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі. Першы зборнік вершаў Блэйка «Паэтычныя накіды», выйшаў у 1783 годзе. У далейшым паэт стварыў некалькі «ілюмінаваных рукапісаў», уласнаручна гравіруючы свае вершы і малюнкі на меднай дошцы.
Аўтар лірыка-філасофскіх зборнікаў «Песні неспакушанасці» (1789) і «Песні вопыту» (1794). У «Прароцкіх кнігах» (1789—1820, паэмы «Шлюб Неба і Пекла», «Французская рэвалюцыя», «Прывідныя ўяўленні дачок Альбіёна», «Амерыка», «Еўропа» і інш.) праз складаную сімволіку міфалагічных і біблейскіх вобразаў адлюстраваў трагічныя калізіі еўрапейскай гісторыі на мяжы стагоддзяў. Паэма «Іерусалім: эманацыя гіганта Альбіёна» (1820) — духоўны запавет У. Блэйка.
Ілюстраваў уласныя творы, «Кнігу Іова», «Боскую камедыю» Дантэ.
Памёр У. Блэйк у разгар сваёй працы над ілюстрацыямі да «Боскай камедыі». Яго смерць была раптоўная і невытлумачальная. Дакладнае месцазнаходжанне магілы Блэйка было забытае, а магільны камень быў перанесены на новае месца.
Пры жыцці Блэйк не атрымаў ніякай вядомасці за межамі вузкага кола прыхільнікаў, але быў «адкрыты» пасля смерці прэрафаэлітамі. Наватарскія ідэі У. Блэйка (тэорыя ўяўлення як універсальны інструмент адкрыцця вышэйшай духоўнай рэальнасці; прынцып сінтэзу мастацтваў, увасоблены ў кніжнай графіцы), надоўга апярэдзіўшы свой час, заставаліся ў цэнтры ўвагі XX ст. Песня «Ерусалім» на верш Блэйка лічыцца неафіцыйным гімнам Вялікабрытаніі.
На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Ф. Брыль, У. Лянкевіч, Я. Семяжон, М. Шчур, Г. Янкута і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.