Сімвал драма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімвал ці знак драма (֏) — кароткае пазначэнне нацыянальнай валюты Арменіі. Уяўляе сабою перакрэсленую дзвюма гарызантальнымі лініямі вялікую літару Դ (d), якая сустракаецца толькі ў армянскім алфавіце і з якой пачынаецца слова «драм» (арм.: Դրամ), якая пазначае нацыянальную грашовую адзінку і грошы ў шырокім сэнсе.
Найранейшы дакумент, дзе быў скарыстаны знак, датаваны 7 верасня 1995 годам. Афіцыйнае цверджанне знака адбылося ў 2001 годзе[1], у 2003 годзе знак змешчаны на рэверс 10-тысячнай банкноты; у 2007 годзе ўлучаны Нацыянальным інстытутам стандартаў Арменіі ў стандарт ОСТ 34.001-2006; у 2012 годзе — у стандарт Юнікод (група «Армянскае пісьмо»; англ.: Armenian): арыгінальная назва — Armenian dram sign (англ.); код — U+058F.
Паводле рашэння тэндарнай камісіі ЦБ Арменіі афіцыйнымі аўтарамі знака адначасна лічацца Карэн Камендаран і Рубен Арутчан, якія прапанавалі падобныя эскізы знака[2].