From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Кужугетавіч Шайгу (руск.: Сергей Кужугетович Шойгу; тув.: Сергей Күжүгет оглу Шойгу; нар. 21 мая 1955[1], Чадан, Тувінская аўтаномная вобласць[d]) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі (2012—2024). Генерал арміі (2003). Герой Расійскай Федэрацыі (1999).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў (1991—1994), міністр па надзвычайных сітуацыях (1991—2012), губернатар Маскоўскай вобласці (2012).
Кіраўнік міжабласной партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расія» (2001—2002, разам з Ю. М. Лужковым і М. Ш. Шайміевым. Кіраўнік Рускага геаграфічнага таварыства (з 2009).
Сяргей Шайгу нарадзіўся 21 мая 1955 года ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённай газеты Кужугета Серэевіча Шайгу і Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].
Сяргей Шайгу з 1972 па 1977 год вучыўся ў горадзе Краснаярск у Інстытуце і атрымаў пасведчанне будаўніка[5].
Пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць на наступных пасадах:
11 мая 2012 года прызначаны на пасаду галавы Маскоўскай вобласці[10].
6 лістапада 2012 года прызначаны міністрам абароны Расіі[11]. 22 ліпеня 2014 года Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны пачало следства па падазрэнні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва Украіне[12]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыма[13][14].
12 мая 2024 года прызначаны сакратаром Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі[15].
У чэрвені 2024 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерыя Герасімава за меркаваныя ваенныя злачынствы падчас уварвання Расіі ва Украіну[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.