Сямён Юр’евіч Гальшанскі (каля 1445 — 1505) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Юрыя Гальшанскага, староста луцкі з 1490, маршалак Валынскай зямлі з 1494, часовы спраўца ўрадаў вялікага гетмана літоўскага і ваяводы новагародскага (1500—1501).
Хуткія факты Сямён Юр’евіч Гальшанскі, 2-і гетман вялікі літоўскі ...
Закрыць
Пасагам за князёўнай Анастасіяй Збаражскай набыў маёнткі на Валыні. С. Ю. Гальшанскі ў сярэдзіне 15 стагоддзя валодаў паўночнай часткай Глускай воласці і Старым Глускам (пазнейшы Глуск Пагарэлы) і інш. маёнткамі. Меў адзіную дачку Таццяну (жонка К. І. Астрожскага), да якой адышлі яго вотчыны (у т. л. частка Глуска, Гальшанаў, Раманава, Копысі, Барані і інш.).