![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Watercyclesummary.jpg/640px-Watercyclesummary.jpg&w=640&q=50)
Сцёк (гідралогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцёк[1][2] у гідралогіі — працэс сцякання дажджавых і талых снегавых вод у паніжэнні рэльефу і вадаёмы па паверхні (паверхневы сцёк) і ў тоўшчы зямной кары (падземны сцёк). Частка кругавароту вады ў прыродзе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Watercyclesummary.jpg/640px-Watercyclesummary.jpg)
Адрозніваюць паверхневы сцёк (схілавы, рэчышчавы) і падземны (з грунтовых вод, глебавых і напорных вод). Большасць падземнага сцёку пераходзіць у паверхневы, калі ваданосны гарызонт ускрываецца рэчышчам вадацёку ці выходзіць у выглядзе крыніц. У асобных выпадках у веснавы перыяд частка паверхневага сцёку можа пераходзіць у падземны (пры наянасці карсту, калі ўзровень падземных вод ніжэй ўзроўню вады ў вадаёме).
Велічыня і рэжым сцёку залежыць ад воднага балансу вадазбору (колькасць ападкаў, выпарэнне), характару і геалагічнай будовы рэльефу, глебавага і расліннага покрыва і інш. У сваю чаргу, сцёк уплывае на фарміраванне рэльефу, глебавага покрыва, размеркаванне расліннасці, выклікае эрозію, перанос і адкладванне розных рэчываў. Характэрная асаблівасць сцёку — яго зменлівасць у прасторы і часе.
Сцёкам таксама называюць колькасць вады, якая сцякае з дадзенай тэрыторыі (басейна, вадазбору) за некаторы час (часцей за год).