Сцерх або белы журавель (Grus leucogeranus) — від жураўлёў, эндэмік паўночных тэрыторый Расіі. Сцерхі знаходзяцца пад пагрозай знікнення і занесены ў міжнародныя спісы Чырвонай кнігі Міжнароднага саюзу аховы прыроды і канвенцыі па міжнародным гандлі СІТЭС, а таксама Чырвонай кнігі Расіі. У наш час колькасць якуцкай папуляцыі віду (у дзікай прыродзе) ацэньваецца прыблізна ў 2900—3000 асобін. Крытычная сітуацыя склалася з заходнесібірскімі сцерхамі — іх у прыродзе засталося каля 20 асобін.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Сцерх |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Жураўліныя (Gruidae Vigors, 1825) | Род: | Жураўлі (Grus Brisson, 1760) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Grus leucogeranus Pallas, 1773
|
Арэал |
---|
![выява](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/SiberianCrane.svg/320px-SiberianCrane.svg.png)
Міграцыйныя шляхі, месцы гнездавання і зімовак
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Першым з заолагаў гняздо сцерха ў паўночнай Якуціі знайшоў і апісаў савецкі арнітолаг К. А. Вараб'ёў 30 чэрвеня 1960 г.[1]. Аднак доўгі час біялогія гэтай птушкі была мала вывучана, і толькі адносна нядаўняе, з заснаваннем у 1973 годзе ў ЗША Дж. Арчыбальдам Міжнароднага фонду аховы жураўлёў, арнітолагі звярнулі больш пільную ўвагу на гэту птушку. У 1979 годзе ў Расіі на тэрыторыі Окскага дзяржаўнага запаведніка быў створаны гадавальнік сцерхаў, дзе арнітолагі заняліся іх гадоўляй для наступнай рэінтрадукцыі ў дзікую прыроду. У 2002 годзе, засноўваючыся на досведзе амерыканскіх навукоўцаў, была распрацавана праграма па аднаўленні папуляцыі заходнесібірскіх сцерхаў, якая актыўна рэалізуецца — «Палёт надзеі».