адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухо́пальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Сухопаль.
Сухопальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сухопаль |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 167 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мураўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Боркі, Ваўкаўня, Выбрады, Вялікі Краснік, Глыбанец, Глыбокі Кут, Дзітаветчына, Калядзізна, Малы Краснік, Нарва, Папялёва, Пеняжкі, Рудаўка, Сявец)[2], 7 верасня 2006 года — тэрыторыя скасаванага Роўбіцкага сельсавета (вёскі Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3080 чалавек[5], з іх 92,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 1,0 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 2167 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.