From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухе(й)ль Сальман аль-Хасан (араб. سهيل الحسن; нар. 10 чэрвеня 1970, Джабла, Латакія, Сірыя), таксама вядомы па мянушцы «Тыгр» (араб. نمر) — брыгадны генерал сірыйскай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Сірыі, камандуючы 25-й дывізіі.
Сухель аль-Хасан | |
---|---|
араб. سُهَيْلُ سَلْمَانَ الْحَسَنِ | |
Мянушка | Тыгр |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1970 |
Месца нараджэння | Джабла, Латакія, Сірыя |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Сірыя |
Род войскаў | Syrian Arab Army[d] |
Гады службы | 1991 — сучаснасць |
Званне | брыгадны генерал |
Камандаваў | 25-я дывізія спецыяльнага прызначэння («Сілы Тыгра») |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Сухель з’яўляецца алавітам. У адным з інтэрв’ю заяўляў, што мае сына, але не бачыў яго з пачатку вайны ў Сірыі[1].
У 1991 годзе скончыў Акадэмію ВПС, пасля чаго праходзіў службу ў розных падраздзяленнях ВПС і СПА Сірыі. Пазней быў пераведзены ў разведвальную службу, дзе займаўся падрыхтоўкай падраздзялення спецыяльных аперацый[2].
Удзельнічаў у сірыйскім канфлікце з самага яго пачатку, займаючыся падаўленнем масавых беспарадкаў у 2011 годзе[1]. У жніўні 2013 года стратэгічна важны горад Эрыха ў правінцыі Ідліб быў вызвалены сірыйскай арміяй пад кіраўніцтвам Сухеля Аль-Хасана[3][4][5].
Увосень таго жа года была сфарміравана 25-я дывізія спецыяльнага прызначэння, вядомае таксама як «Сілы Тыгра», якую ўзначаліў Аль-Хасан. Гэтая дывізія стала элітным падраздзяленнем арміі Сірыі і перакідвалася на розныя ўчасткі фронту. Толькі з верасня 2013 па лістапад 2015 байцы Аль-Хасана ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях за правінцыі Алепа[6], Хомс[7], Ідліб[8] і Хама[9], а таксама займаліся дэблакіроўкай аэрапорта Квайрэс[10][11] President Bashar Al-Assad personally congratulated Suheil al-Hassan on his role in breaking the siege on the air-base.[12].
Увясну 2016 і зімой 2017 гадах Аль-Хасан прымаў удзел у двух сумесных з расійскімі вайскоўцамі аперацыямі па вызваленні Тадмара і Пальміры. У жніўні 2017 года за паспяховае наступленне і вызваленне горада Эс-Сухнэ і населенага пункта Эль-Кдэр ад ІД атрымаў ад міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу падзячны ліст і ўзнагародную халодную зброю[13]. У кастрычніку войскі пад яго пачаткам правялі аперацыю на ўсходзе краіны ў правінцыі Дэйр-эз-Зор, вызваліўшы гарады Меядзін і Маадан, а таксама шэраг вёсак у даліне ракі Еўфрат[14].
Са снежні 2019 па сакавік 2020 займаўся зачысткай паўночнага захада Сірыі ад пратурэцкіх груповак, дзе потым сутыкнуўся з рэгулярнай турэцкай арміяй[15][16].
25 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны расійскім ордэнам Дружбы за «заслугі ва ўмацаванні дружбы, баявога і ваеннага супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыі і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай»[17].
9 мая 2018 года брыгаднаму генералу ўручаны расійскі Ордэн Суворава[18].
Першы раз, будучы яшчэ палкоўнікам, Аль-Хасан адмовіўся ад павышэння да брыгаднага генерала, каб працягнуць весці свае войскі непасрэдна на поле бою. Яго тактыка характарызуецца «выпальваннем зямлі» артылерыйскімі ўдарамі з наступным нападам на пазіцыі паўстанцаў. Сухель Аль-Хасан ні разу не пацярпеў паразы ў бітвах з баевікамі. Часам яго байцы вяшчалі па гучнагаварыцелю вершы свайго камандзіра, папярэджваючы праціўніка аб тым, што хутка прыйдзе Аль-Хасан, калі яны не здадуцца. Сам ён казаў, што заўсёды імкнецца даць шанец сваім ворагам здацца, але не мае ніякай жалю да тых, хто не выконвае ўмовы здачы зброі[19].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.