From Wikipedia, the free encyclopedia
Суфо́зія[1][2] (ад лац.: suffosio — падкопванне) — вышчалочванне і вынас дробных мінеральных часціц пароды вадой, што праз яе праходзіць. Працэс блізкі да карсту, аднак суфозія — працэс пераважна фізічны, і таму далейшае разбурэнне часціц пароды не адбываецца.
Суфозія прыводзіць да прасядання вышэйлеглай тоўшчы і ўтварэння ўпадзін (суфазійных варонак, стэпавых сподкаў, упадзін) дыяметрам да 10 і нават 100 метраў, а таксама пячор. Іншым вынікам працэсу можа быць змена грануламетрычнага складу парод (як схільных да фільтрацыі вадою, так і водатрывалых).
Найбольш пашырана суфозія ў вобласці распаўсюджання лёсаў і лёсападобных суглінкаў (на тэрыторыі Беларусі, напрыклад, гэта Аршанска-Магілёўская раўніна, Горацка-Мсціслаўская раўніна), пад схіламі далін рэк, часта па хадах жывёл, што рыюць. Суфозія можа ўзнікаць таксама пры парушэнні рэжыму грунтовых вод у сувязі з пабудовай дарог, гідратэхнічных і іншых збудаванняў. Адной з неабходных умоў суфозіі з’яўляецца наяўнасць у пародзе як буйных часціц, што ўтвараюць нерухомы каркас, так і дробных, якія якраз і вымываюцца. Вынас часціц пачынаецца толькі пры пэўных значэннях напору вады, ніжэй за якія адбываецца толькі фільтрацыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.