![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/4_ingredient_berry_souffle.jpg/640px-4_ingredient_berry_souffle.jpg&w=640&q=50)
Суфле
французскі дэсерт на аснове ўскалмачаных яек / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суфле́[1] (фр.: soufflé) — страва французскага паходжання з яечных жаўткоў, змешаных з разнастайнымі інгрэдыентамі, куды затым дадаюцца узбітыя дабяла яечныя бялкі. Можа быць асноўнай стравай або салодкім дэсертам.
Суфле | |
---|---|
фр.: soufflé | |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Choco_souffle.jpg/320px-Choco_souffle.jpg)
У любым выпадку суфле змяшчае як мінімум два кампаненты: па-першае, араматызаваная сумесь сметанковай кансістэнцыі і, па-другое, узбітыя дабяла яечныя бялкі. Першае дае смак, а ўзбітыя бялкі — лёгкасць прадукту. Сумесь робіцца звычайна на аснове тварагу, шакаладу ці лімону (з двух апошніх гатуюць дэсерт, дадаючы цукар), альбо падліўку бешамель — у гэтым выпадку гатуецца, як правіла, грыбное або мясное суфле. Суфле гатуецца ў духоўцы на вогнетрывалым посудзе, ад тэмпературы моцна ўспушваецца, пасля выемкі з духоўкі ападае праз 20-30 хвілін.