Суражскі раён (Бранская вобласць)
муніцыпальны раён у Бранскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
муніцыпальны раён у Бранскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Суражскі раён (руск.: Сура́жский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сураж.
Суражскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суражскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Бранскай вобласці. Плошча — 1128,37 км². Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 52 км, з захаду на ўсход 39 км, агульная працягласць межаў раёна складае 228,6 км. Асноўная плошча раёна раўнінная, лесастэпавая, з умерана кантынентальным кліматам. Пераважны кірунак ветра — паўднёва-заходні.
Паверхня тэрыторыі раёна ўяўляе сабой прыплюшчаную хвалістую раўніну (пераважная абсалютная вышыня 208 м) раздзеленая неглыбокімі (15-25 м) далінамі рэк, у нязначнай ступені забалочаную. У межах раёна вышыня мясцовасці вагаецца ад 208 да 142 м над узроўнем мора.
Раён мяжуе на захадзе з Гардзееўскім, на ўсходзе з Мглінскім, на поўдні з Клінцоўскім і Унецкім раёнамі, на поўначы з Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя рэкі — Іпуць, якая працякае па тэрыторыі раёна на працягу 122 км, і яе правы прыток Іржач.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.