Су́днавы рухаві́к[1] — рухавік, які забяспечвае пераўтварэнне на судне якога-небудзь віду энергіі ў механічную работу. Уваходзіць у склад судавай энергетычнай устаноўкі.
Падзяляюцца на галоўныя (забяспечваюць рух судна) і дапаможныя (для прыводу электрычных генератараў, помпаў, вентылятараў, кампрэсараў і іншага абсталявання) суднавыя рухавікі. Па прызначэнню галоўныя рухавікі падзяляюцца на шматрэжымныя, маршавыя і фарсажныя[2][3]. У цяперашні час частка магутнасці галоўнага рухавіка часам расходуецца на забеспячэнне энергіяй дапаможных суднавых спажыўцоў[2][3].
Першым суднавым рухавіком была паравая машына. На сучасных судах у якасці рухавіка ўжываюць рухавікі ўнутранага згарання (двухтактныя і чатырохтактныя), паравыя турбіны і газатурбінныя ўстаноўкі, ядзерныя сілавыя ўстаноўкі. Па частаце вярчэння суднавыя рухавікі ўнутранага згарання падзяляюцца на: малаабаротныя з частатой вярчэння 100—150 абаротаў за мінуту, якія перадаюць энергію суднаваму рухачу непасрэдна, і сярэднеабаротныя з частатой вярчэння 300—600 абаротаў за мінуту, якія прыводзяць у рух суднавы рухач праз рэдуктар[2].
Агульнымі патрабаваннямі да галоўнага рухавіка з’яўляюцца:
дастатковая магутнасць рухавіка, якая забяспечвае неабходную хуткасць судна;
маса і габарыты рухавика, якія дазваляюць размясціць яго ў корпусе судна;
забеспячэнне павольнай змены частоты вярчэння;
надзейнасць працы ў розных умовах плавання (пры гайданцы, ударах хваль і г. д.);
магчымасць змены напрамку вярчэння (пры адсутнасці рэверсіўных перадач або рэгуляваных рухачоў)[2][3].
Дви́гатель//Военно-морской словарь(руск.)/Гл. ред. В. Н. Чернавин.— М.: Воениздат, 1989.— С.123.— 511с.— 100 000 экз.— ISBN 5-203-00174-X.
Двигатель судовой//Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т.(руск.)/Под редакцией академика Н. Н. Исанина.— Л.: Судостроение, 1986.— Т.1. А—Н.— С.186, 210.— 512с.
Железняк А. А. Судовые энергетические установки: учебное пособие / А. А. Железняк. — Керчь: Керченский государственный морской технологический университет, 2019. — 134 с.(руск.)
Кузнецов В. А. Судовые ядерные энергетические установки. Учебник. — Л.:Судостроение, 1989. — 256 с.: ил. ISBN 5-7355-0082-1
Судовой двигатель/ Г. И. Белозерский, В. В. Маслов//Большая советская энциклопедия: ([в 30 т.])/ гл. ред. А. М. Прохоров.— 3-е изд..— М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)