Суглінак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суглі́нак[1] — рыхлая пясчана-гліністая асадкавая горная парода, якая складаецца з часцінак памерам менш за 0,01 мм (30-50 %) і абломкавых часцінак больш за 0,01 мм (70—50 %). Мае ў сабе каля 10—30 % гліністых часцінак памерам менш 0,005 мм. Лік пластычнасці 7—17.
Адрозніваюць суглінак груба-, дробназярністы і пылаваты. Паводле колькасці гліністага матэрыялу суглінкі падзяляюць на лёгкія, сярэднія і цяжкія. Мінеральны склад пясчаных суглінкаў больш кварцавы, гліністых — з кааліту, іліту, мантмарыланіту і інш. Паходжанне пераважна кантынентальнае. Сыравіна для вытворчасці цэглы, аглапарыту. На тэрыторыі Беларусі суглінак пашыраны сярод антрапагенных адкладаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.