У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бос.
Субхас Чандра Бос, (англ.: Subhash Chandra Bose, бенг.: সুভাষ চন্দ্র বসু, Shubhash Chôndro Boshu) (23 студзеня 1897, Катак, Арыса, Брытанская Індыя — 18 жніўня 1945)[6], Тайбэй, Тайвань, вядомы таксама як Нетаджы — адзін з лідараў Індыйскага руху за незалежнасць, які ўшаноўваецца ў наш час нароўні з Дж. Нэру і М. Гандзі, бенгалец паводле паходжання. Для барацьбы з англійскімі каланізатарамі пайшоў на супрацоўніцтва з немцамі, а затым з японцамі. Узначальваў калабарацыянісцкую праяпонскую адміністрацыю «Азад Хінд» («Свабодная Індыя»), якую абвясціў «урадам Індыі». Яна выпускала свае грошы і маркі, але ў рэальнасці кантралявала толькі невялікую тэрыторыю, занятую японцамі. Паводле афіцыйна прынятай версіі, самалёт, на якім Бос спрабаваў бегчы ў Японію, пацярпеў авіякатастрофу.[7]
Хуткія факты Субхас Чандра Бос, 5-ы Mayor of Kolkata[d] ...
Закрыць