Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК; англ.: Indian National Congress, Congress Party, INC), буйнейшая палітычная партыя Індыі, найстарэйшая палітычная арганізацыя краіны. Базіруецца на сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі.
Індыйскі нацыянальны кангрэс | |
---|---|
хіндзі: भारतीय राष्ट्रीय कांग्रेस | |
Лідар | Соня Гандзі |
Заснавальнік | Allan Hume[d], Dadabhai Naoroji[d] і Dinshaw Edulji Wacha[d] |
Дата заснавання | 28 снежня 1885 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | Third Way[d], свецкасць і грамадзянскі нацыяналізм[d] |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Indian Youth Congress[d] |
Сайт |
inc.in elections.in/political-l… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана ў 1885 заможнымі ліберальнымі коламі пры непасрэдным удзеле англічан як лаяльная апазіцыя англійскаму каланіяльнаму рэжыму. У 1920-я пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі і Джавахарлала Нэру ператварылася ў масавую партыю з шырокай сацыяльнай базай і нацыянальна-вызваленчай праграмай. Ад пачатку незалежнасці Індыі ў 1947 да 1977, у 1980—89, 1991—96 — кіруючая партыя. У пачатку 1990-х страціў большасць у парламенце, але застаецца самай уплывовай партыяй Індыі. У 2004 разам з саюзнымі арганізацыямі, злучанымі ў Аб'яднаны прагрэсіўны альянс, перамог на ўсеагульных выбарах і сфарміраваў федэральны ўрад.
Унутрыпартыйныя спрэчкі прывялі да расколу ІНК ў 1967 і стварэння былым левым крылом партыі пад кіраўніцтвам Індзіры Гандзі новага ІНК, таксама вядомага як «Новы кангрэс». Былое правае крыло ІНК перайменавала рэшткі партыі ў Індыйскі нацыянальны кангрэс (арганізацыя) (неафіцыйная назва: «Стары кангрэс»), які пазней зліўся з Джаната парты. Наступнае выпрабаванне наступіла ў 1977, калі ў ІНК на фоне крытыкі аўтарытарных памкненняў І.Гандзі ўтварыліся шматлікія фракцыі, адна з якіх, лаяльная сваёй старшыні, за што атрымала нефармальную назву Індыйскі нацыянальны кангрэс (Індзіра), выступала ад імя ўсяго ІНК, не маючы агульнай падтрымкі. У тым годзе ІНК (Індзіра) на выбарах саступіў Джаната парты, але здолеў яе перамагчы ў 1980.
Пасля забойства І.Гандзі ў 1984 ІНК ўзначаліў яе сын Раджыў Гандзі. Пад яго кіраўніцтвам партыя перамагла на выбарах-1984, але пацярпела паражэнне на наступных выбарах-1989. У 1991 Р.Гандзі быў забіты падчас перадвыбарчай кампаніі, кіраўніцтва перайшло да Нарасімхі Рао, які прывёў ІНК да чарговай перамогі і стаў прэм'ер-міністрам.
Кіраўнікі партыі традыцыйна належаць да сям'і Нэру—Гандзі: Матылал Нэру (старшыня ІНК у 1919 і 1928), яго сын Джавахарлал Нэру (1929—30, 1936—37, 1946, 1951—54), яго ўнучка (дачка Дж.Нэру) Індзіра Гандзі (1959, 1977—84), яе сын Раджыў Гандзі (1985—91), удава Р.Гандзі Соня Гандзі (1998-2017& 19-22).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.