From Wikipedia, the free encyclopedia
Субкультура (лац.: sub — пад і cultura — культура; падкультура) у сацыялогіі і культуралогіі — частка культуры грамадства, якая адрозніваецца ад пераважнай большасці, а таксама сацыяльныя групы носьбітаў гэтай культуры. Субкультура можа адрознівацца ад дамінантнай культуры ўласнай сістэмай каштоўнасцяў, мовай, манерай паводзін, адзежай і іншымі аспектамі[1][2]. Адрозніваюць субкультуры, якія фармуюцца на нацыянальнай, дэмаграфічнай, прафесійнай, геаграфічнай і іншых базах. У прыватнасці, субкультуры ўтвараюцца этнічнымі супольнасцямі, якія адрозніваюцца сваім дыялектам ад моўнай нормы[3]. Іншым вядомым прыкладам з'яўляюцца моладзевыя субкультуры.
У 1950 годзе амерыканскі сацыёлаг Дэвід Райзмен у сваіх даследаваннях вывеў паняцце субкультуры як групы людзей, якія наўмысна абіраюць стыль і каштоўнасці, упадабаныя меншасцю. Больш старанны аналіз з'явы і паняцця субкультуры правёў Дзік Хэбдзідж у сваёй кнізе «Субкультура: значэнне стылю». Па яго меркаванні, субкультуры прыцягваюць людзей з падобнымі густамі, якіх не задавальняюць агульнапрынятыя стандарты і каштоўнасці.
Француз Мішэль Мафесолі ў сваіх працах выкарыстоўваў паняцце «гарадскія плямёны» для абазначэння моладзевых субкультур. Віктар Дольнік у кнізе «Непаслухмянае дзіцё біясферы» выкарыстоўваў паняцце «клубы».
У СССР для абазначэння членаў моладзевых субкультур выкарыстоўваўся тэрмін «Нефармальныя аб'яднанні моладзі», адсюль жаргоннае слова «нефармалы». Часам для абазначэння субкультурнай супольнасці выкарыстоўваецца жаргоннае слова «тусоўка».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.