Ствол (зброя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ствол[1], таксама руля — асноўная частка агнястрэльнай зброі, прызначаная для кідання снарада (міны, гранаты, кулі) з вызначанай пачатковай скорасцю і надання яму ўстойлівага палёту ў жаданым кірунку.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Ствол уяўляе сабой трубу, унутраная полая частка якой завецца каналам. Канал ствала складаецца з каморы, дзе змяшчаецца кідальны зарад, і вядучай часткі. На вонкавай паверхні ствала, размешчанай над каморай, раней ставілася адмысловае таўро, якое паказвала на прыналежнасць зброі той ці іншай дзяржаве (казне), таму за гэтай часткай ствала гістарычна захавалася назва казённай. Процілеглая частка ствала атрымала назву дульнай. Адпаведна кантавыя зрэзы ствала прынята зваць казённым і дульным. Адлегласць паміж гэтымі зрэзамі завецца даўжынёй ствала, яна вымяраецца лікам калібраў гэтага ствала або ў міліметрах (дзюймах).