Старшы лейтэнант
воінскае званне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́ршы лейтэна́нт[1] (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant — займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах і сілавых структурах шэрагу дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.
Хуткія факты Старшы лейтэнант, Краіна ...
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Imperial_Russian_Army_Por_1917_v.png/320px-Imperial_Russian_Army_Por_1917_v.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/RA_SA_A_F1stLt_1955field.png/100px-RA_SA_A_F1stLt_1955field.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Army-USA-OF-01a.svg/100px-Army-USA-OF-01a.svg.png)
У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню «паручнік». У Расійскай імперыі званне існавала толькі на флоце ў 1907—1917[1] гадах. У СССР было ўведзена ў 1935 годзе і адпавядала званню «палітрук». Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.