From Wikipedia, the free encyclopedia
Стартап, стартап-кампанія (ад англ.: startup «пачынаць спачатку») — маладая кампанія, створаная для праверкі і распрацоўкі новай бізнес-ідэі. Стартапы будуюцца на аснове навуковых інавацый або інавацыйных тэхналогій, якія яшчэ не прадстаўлены на рынку. Стартапы маюць абмежаваны набор рэсурсаў, напачатку сутыкаюцца з высокай нявызначанасцю і часта правальваюцца, толькі невялікая іх частка становіцца паспяховым бізнесам.
У асноўным тэрмін «стартап» выкарыстоўваецца ў дачыненні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сферы IT, аднак гэтае паняцце распаўсюджваецца і на іншыя сферы дзейнасці.
Інавацыі, на аснове якіх будуюць свой бізнес стартап-кампаніі, могуць быць як глабальнымі для ўсяго свету, так і інавацыйнымі ў асобна ўзятай краіне, прычым у іншых краінах гэта можа ўжо не быць інавацыяй.
Сярод стартапаў, якія былі створаны беларусамі, вядомыя PandaDoc, MAPS.ME, MSQRD, Flo, OneSoil.[1]
У развіцці стартапаў выдзяляюць некалькі стадый. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца скарочаная класіфікацыя, згодна з якой стартап мінае ў сваім развіцці 6 стадый:
Час ад часу выкарыстоўваецца і больш пашыраная класіфікацыя стадый стартапа:
На памер і поспех стартапа уплывае яго экасістэма — прастора, у якой стартап запускаецца і расце. Падтрымкай стартапаў займаюцца як асобныя прадпрымальнікі (бізнес-анёлы, венчурныя інвестары, ментары), так і арганізацыі (універсітэты, бізнес-інкубатары, інвестыцыйныя кампаніі і стартап-хабы). Рэгіён з усімі гэтымі элементамі лічыцца «моцнай» стартап-экасістэмай.
Адной з самых вядомых экасістэм стартапаў з’яўляецца Крамянёвая даліна ў Каліфорніі, дзе буйныя тэхналагічныя кампаніі і вядомыя ўніверсітэты, такія як Стэнфардскі ўніверсітэт, ствараюць неабходнае асяроддзе. Ва ўсім свеце робяцца спробы аб’яднаць фундаментальныя даследаванні, універсітэты і тэхналагічныя паркі, каб стварыць зручныя для стартапаў экасістэмы. Напрыклад, у Ізраілі створана ўласная «Крамянёвая даліна» — Silicon Wadi, у Францыі — Inovallée, у Расіі - Інавацыйны цэнтр «Сколкава».
У Беларусі існуе дзяржаўны Парк высокіх тэхналогій, для стартапаў ПВТ мае ўласны бізнес-інкубатар.[2] Развіццю стартапаў у Беларусі паспрыялі стартап-хаб Імагуру, конкурс Social Weekend, венчурныя фонды Zubr Capital і Bulba Ventures.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.