адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Старасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Стары Свержань.
Старасвержанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стары Свержань |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 654 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Залужскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залужжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Віскачы, Градкі, Ініца, Касцюкі, Слабодка, Суднікі і Цвіркі), у склад Варацішчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Горкі, Жацерава і Савоні)[1]. У маі 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скамарошкі. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Залужжа[2]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Навасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды і Ператокі[3]. 20 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань[4]. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Старасвержанскі[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1075 чалавек[7], з іх 82,0 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 7,1 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 2654 чалавекі[9].
У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.