адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Свержань. Самы малы па плошчы сельсавет Стаўбцоўскага раёна (4721 га).
Навасвержанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Свержань |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 663 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Новы Свержань. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Дразды, Ператокі і Стары Свержань)[1]. 27 лістапада 1989 года ў склад Вішнявецкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Галавенчыцы, Мархачоўшчына і Халаімаўшчына)[2]. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань[3]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Залужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды, Ператокі[4], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Свержань.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 3365 чалавек[5], з іх 88,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 4,3 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (2 населеныя пункты) — 1663 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.