From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Ста́шыц[4] (польск.: Stanisław Wawrzyniec Staszic; 6 лістапада 1755 — 20 студзеня 1826) — польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, географ, геолаг, гісторык, перакладчык, каталіцкі святар, мецэнат. Адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі ў Варшаве (Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego SGGW)[5].
Станіслаў Сташыц | |
---|---|
польск.: Stanisław Staszic | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1755[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1826[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, географ, філосаф, перакладчык, геолаг, пісьменнік, палітык, ксёндз, пераходны дыякан, выхавацель, палітычны публіцыст, прэсвітар, дзеяч адукацыі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў горадзе Піла. Сын мэра горада[6]. У 1774—1778 гадах[6] вучыўся ў калегіуме езуітаў у Познані. З 1781 года настаўнік дзяцей польскага дзяржаўнага дзеяча А. Замойскага, падарожнічаў з імі па Еўропе[6], наведваў курсы ў Лейпцыгскім і Гётынгенскім універсітэтах. З 1799 года ксёндз. У 1800-х гадах займаўся навукай, падарожнічаў па Еўропе. У 1807—1812 гадах працаваў у Адукацыйнай палаце Варшаўскага герцагства, у 1810—1812 гадах — член Дзяржаўнага савета[4]. У 1815—1816 гадах міністр адукацыі Царства Польскага, у 1816—1824 гадах — кіраўнік Дэпартамента прамысловасці і рамёстваў[6].
Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. Заснавальнік (1800) і старшыня (з 1808 года) Таварыства сяброў навук, ініцыятар будаўніцтва яго штаб-кватэры (т. зв. палац Сташыца ў Варшаве, 1820—1823)[6]. У 1816 годзе заснаваў у Грубешаве сялянскае таварыства і перадаў яму ў вечнае карыстанне свае землі[4].
Унёс значны ўклад у развіццё навукі, асветы, горнай і металургічнай прамысловасці Царства Польскага. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі. Адзін з буйнейшых дзеячаў польскага Асветніцтва.
Сярод твораў: «Заўвагі аб жыцці Яна Замойскага» (Uwagi nad życiem Jana Zamoyskiego, 1787), «Папярэджанні Польшчы» (Przestrogi dla Polski, 1790), «Аб арфаграфіі» (O ortografii, 1814), «Аб земляробстве Карпат і іншых гор і раўнін Польшчы» (O ziemiorodztwie Karpatów i innych gór i równin Polski, 1815), паэма «Род чалавечы» (Ród Ludzki, 1819—1820) і інш.
У гонар Станіслава Сташыца названы вуліцы ў шэрагу гарадоў Польшчы, навучальныя ўстановы (у тым ліку Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве, агульнаадукацыйны ліцэй у Лодзі), гара на востраве Заходні Шпіцберген. Помнікі пастаўлены ў гарадах Цехацінак, Чэнстахова, Дамброва Гурніча, Грубешаў, Кельцы, Лодзь, Познань, Варшава і інш.
У 1992 годзе была выпушчана калекцыйная манета наміналам 200 000 злотых з выявай Станіслава Сташыца[7]. У 1993 годзе выпушчана ў абарачэнне банкнота наміналам 50 000 злотых з яго выявай[8][9].
У горадзе Піла ў доме Станіслава Сташыца дзейнічае музей[10]. Жыццю і дзейнасці Станіслава Сташыца прысвечаны шэраг публікацый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.