![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/16_Estancia_del_Incendio_del_Borgo_%2528Vista_general_II%2529.jpg/640px-16_Estancia_del_Incendio_del_Borgo_%2528Vista_general_II%2529.jpg&w=640&q=50)
Станцы Рафаэля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станцы Рафаэля у палацавым комплексе Ватыкана (Stanze di Raffaello) — памяшканні (станца — пакой) у папскім палацы Ватыкана. Яны існавалі ўжо пры Папе Мікалаі V (1447—1455 гады). Папа Юлій II абраў іх для сваіх апартаментаў, не жадаючы жыць там, дзе ўсё яшчэ лунаў цень ненавісных Борджыа, гэта значыць у апартаментах Аляксандра VI. Па савеце Брамантэ Юлій II даручыў зрабіць роспісы станцаў зусім маладому Рафаэлю (мастаку было толькі дваццаць пяць гадоў). Станцы Рафаэля — гэта чатыры параўнальна невялікіх памяшкання (прыкладна 9 на 6 м.), распісаныя ў 1508—1517 гадах Рафаэлем разам з вучнямі, і зала, роспісы якой былі выкананы вучнямі па эскізах жывапісца пасля яго смерці. Чацвёртае памяшканне — Зала Канстанціна — была распісана вучнямі Рафаэля, таму меней вядома. Кожную са сцен цалкам займае фрэскавая кампазіцыя, такім чынам у кожнай са станцаў іх па чатыры. Роспісы паражаюць глыбінёй задумы, вобразнай насычанасцю, кампазіцыйнай выразнасцю і спарадкаванасцю, агульнай гармоніяй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/16_Estancia_del_Incendio_del_Borgo_%28Vista_general_II%29.jpg/640px-16_Estancia_del_Incendio_del_Borgo_%28Vista_general_II%29.jpg)