Даната Брамантэ (італ.: Donato (Donnino) di Pascuccio di Antonio detto il Bramante, 1444, Ферміньяна — 11 красавіка 1514, Рым) — заснавальнік і найбуйнейшы прадстаўнік архітэктуры Высокага Адраджэння. Яго самай вядомай працай з'яўляецца галоўны храм заходняга хрысціянства — базіліка Святога Пятра ў Ватыкане.

Хуткія факты Даната Брамантэ, Імя пры нараджэнні ...
Даната Брамантэ
італ.: Donato Bramante
Thumb
Помнік Брамантэ на віле Медычы
Імя пры нараджэнні Даната дзі Паскуча д’Антоніа
Дата нараджэння 1444[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1514(1514-04-11)
Месца смерці
Паходжанне італьянец
Род дзейнасці архітэктар, мастак, інжынер
Жанр жывапіс
архітэктура
Мастацкі кірунак Высокае Адраджэнне
Вядомыя працы Сабор Святога Пятра
Санта-Марыя-дэла-Пачэ
Санта-Марыя-дэле-Грацые
Тэмп’ета
Заступнікі Папа Юлій II
Папа Аляксандр VI
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Тэмп’ета ў двары царквы Сан-П'етра-ін-Манторыа, Рым

Біяграфія

Даната Брамантэ нарадзіўся ў Монтэ Асдруальда (цяпер Ферміньяна). Юнацтва ён правёў ва Урбіна, дзе выпрабаваў ўплыў мастакоў П'ера дэла Франчэскі і Лучана Лаураны. Пачынаў як жывапісец. У 1476 г. быў запрошаны ў гэтай якасці ў Мілан да двара герцага Ладавіка Мора, дзе сустрэўся з Леанарда да Вінчы, ідэі якога ў галіне горадабудаўніцтва аказалі вялікі ўплыў.

Міланскі перыяд Брамантэ доўжыўся 20 гадоў. Ён узвёў некалькі будынкаў, напрыклад, алтарную частку царквы Санта-Марыя-дэле-Грацые. З 1499 пасля захопу Мілана французскімі войскамі пераехаў у Рым. Тут мастацтва Брамантэ набыло класічную чысціню і манументальнасць. Найбольшай пластычнай цэласці ён дасягнуў у маленькай капліцы-ратондзе Тэмп’ета (1502) ў двары кляштара Сан-П'етра ін Мантарыа. Пры Папе Юліі II стаў галоўным папскім архітэктарам; з 1503 вёў па даручэнні Юлія II шырокія працы ў Ватыкане (двор Сан-Дамаза і двор Бельведэр). Спраектаваў і пачаў будаваць галоўны храм Рыма — сабор Святога Пятра ў Ватыкане (з 1505) і паспеў ўзвесці храм да вышыні арак. Творчасць Брамантэ — адна з вяршыняў архітэктуры Адраджэння.

У комплексе Ватыканскага палаца знаходзяцца дзве пабудовы Брамантэ — двары Бельведэр (1503—1545) і Сан Дамаза (каля 1510). Іншыя выбітныя работы Брамантэ — круглы храм Тэмп'ета ў двары кляштара Сан П'етра ін Мантарыа (1502), унутраны дворык царквы Санта-Марыя-дэла-Пачэ і фасад палацца Канчэлерыя (1499—1511), аднаго з найбольш вытанчаных рэнесансных палацаў у Рыме.

Зноскі

  1. Bruschi A. BRAMANTE, Donato // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 13.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1128537'></a>
  2. Donato Bramante
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.