![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Albania_adm_location_map.svg/langbe-640px-Albania_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Албаніі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Рэспублікі Албанія значыцца 2 найменні (на 2014 год), што складае 0,2 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Абодва аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 4 аб'екты на тэрыторыі Албаніі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня 1989 года[2]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Албаніі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.