From Wikipedia, the free encyclopedia
У матэматыцы, спіраль — гэта крывая, якая агінае некаторы цэнтральны пункт ці вось, паступова набліжаючыся ці аддаляючыся ад яе, у залежнасці ад кірунку абыходу крывой.
Двухмерную спіраль можна апісаць у палярных каардынатах, вызначыўшы радыус r як бесперапынную манатонную функцыю ад вугла θ. Акружнасць можна лічыць выраджаным асобным выпадкам спіралі (функцыя не строга манатонная, а з'яўляецца канстантай).
Некаторыя з найбольш важных тыпаў двухмерных спіраляў:
Як і ў двухмерным выпадку, r — бесперапынную манатонную функцыю ад θ.
Для простых трохмерных спіраляў трэцяя пераменная h — таксама бесперапынная манатонная функцыя ад θ. Напрыклад, канічная вітая лінія можа быць вызначана як спіраль на канічнай паверхні з адлегласцю ад вяршыні як экспанентнай функцыяй ад θ.
Для складаных трохмерных спіраляў, як, напрыклад, сферычная спіраль, h узрастае з ростам θ з аднаго боку ад пункта і змяншацца — з іншай.
Сферычная спіраль (лаксадрома) — гэта крывая на сферы, якая перасякае ўсё мерыдыяны пад адным вуглом (не прамым). Гэта крывая мае бясконцы лік віткоў. Адлегласць паміж імі змяншацца па меры набліжэння да палюсоў.
Спіраль на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.