Радыус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дыус (лац.: radius — спіца кола, прамень) — адрэзак, які злучае цэнтр акружнасці (ці сферы) з любой кропкай, якая ляжыць на гэтай акружнасці (ці паверхні сферы), а таксама даўжыня гэтага адрэзка. Радыус складае палову дыяметра.

Уласцівасці
- Радыус, праведзены ў пункт акружнасці, перпендыкулярны да касальнай лініі акружнасці ў гэтым пункце.
- Радыус, перпендыкулярны хордзе, дзеліць яе напалову.
Злучаныя вызначэнні
Этымалогія
Слова «радыус» упершыню сустракаецца ў 1569 г. у французскага навукоўца П'ера дэ ла Раме, крыху пазней у Франсуа Віета. Робіцца агульнапрынятым толькі ў канцы XVII стагоддзя.
Абагульненні
Радыусам мноства , змешчанага ў метрычнай прасторы з метрыкай , завецца велічыня . Напрыклад, радыус n-мернага гіперкубу з бокам s роўны
Гл. таксама
- Атамны радыус
- Бораўскі радыус
- Гравітацыйны радыус
- Дэбаеўскі радыус экранавання
- Іонны радыус
- Крысталахімічны радыус
- Радыус інерцыі
- Радыус-вектар
- Радыус паварота
- Радыус папажэння
- Радыус ратацыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.