Спартак (стадыён, Магілёў)
футбольны стадыён у Магілёве, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
футбольны стадыён у Магілёве, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
«Спартак» — шматфункцыянальны стадыён у Магілёве, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Дняпро» Магілёў, які выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць стадыёна складае 7 350 месцаў.
«Спартак» | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Беларусь, Магілёў, вуліца Ленінская, 50б |
Адкрыты | 1956 |
Рэканструяваны | 1999—2000, 2008—2009 |
Хатняя каманда | «Дняпро» Магілёў |
Умяшчальнасць | 7 350[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. У канцы 1954 гэта пляцоўка перададзена абласному савету спартыўнага таварыства «Спартак» для будаўніцтва стадыёна. У маі 1956 года новы спартыўны аб’ект быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 стаў хатняй арэнай мясцовай футбольнай каманды «Хімік» (сучасная назва «Дняпро»). У 1967 годзе была ўзведзена жалезабетонная трыбуна на 5 000 чалавек з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 з’явіліся распранальні для футбалістаў, прэс-цэнтр, табло. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 12 000.
З 1992 года стадыён «Спартак» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1999—2000 гадах праходзіў першы этап рэканструкцыі спартыўнай арэны, падчас якой праведзены капітальны рамонт усіх трыбун, распранальняў, прэс-цэнтра, медпункта. На трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго ўмяшчальнасць скарацілася да сучасных 7 350 месцаў. Адрамантаваны спартыўная зала і лёгкаатлетычны манеж. Была ўкладзена падстава для штучнага пакрыцця бегавых дарожак.
Другі этап рэканструкцыі праходзіў у 2008—2009 гадах. За гэты час на футбольным полі ўкладзены новы газон, усталяваны падагрэў і новая дрэнажная сістэма, перароблена сістэма арашэння. Былі абсталяваны сектары для скачкоў у даўжыню і для штурхання ядра. Ажыццёўлена мадэрнізацыя адміністрацыйна-бытавога корпуса. На паўднёвай трыбуне было ўсталявана сучаснае электроннае табло, над заходняй трыбунай быў узведзены дах. Старыя асвятляльныя мачты спартыўнай арэны заменены на новыя. Праведзена ўкладка сінтэтычнага пакрыцця бегавых дарожак. Газон на футбольным полі натуральны, памеры поля — 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала.
19 мая 2018 года на стадыёне «Спартак» адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе 2017/2018, у якім брэсцкае «Дынама» атрымала перамогу над барысаўскім БАТЭ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.