![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Mech_plonnik_mlode_sporofity.jpg/640px-Mech_plonnik_mlode_sporofity.jpg&w=640&q=50)
Спарафіт
дыплоідная мнагаклетачная фаза ў жыццёвым цыкле раслін і водарасцей, якая развіваецца з аплодненай яйкаклеткі або зіготы і выпрацоўвае сп / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спарафі́т[1] — дыплоідная мнагаклетачная фаза ў жыццёвым цыкле раслін і водарасцей, якая развіваецца з аплодненай яйцаклеткі, або зіготы і выпрацоўвае споры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Mech_plonnik_mlode_sporofity.jpg/640px-Mech_plonnik_mlode_sporofity.jpg)
На спарафіце ў спецыяльных органах — спарангіях — у выніку меёзу развіваюцца гаплоідныя споры. У многіх раслін (рознаспоравыя дзярозы і рознаспоравыя папараці, а таксама голанасенныя і кветкавыя) спарангіі дзеляцца на два тыпы: макра-і мікраспарангіі. Макраспарангіі выпрацоўваюць макраспоры, а мікраспарангіі — мікраспоры. З макраспор развіваюцца жаночыя гаметафіты, а з мікраспор — мужчынскія.