From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рыус Со́фус Лі (нарв.: Marius Sophus Lie; 17 снежня 1842, г. Нурф'ёрдэйд, Нарвегія — 18 лютага 1899) — нарвежскі матэматык. Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1896).
Скончыў універсітэт у Крысціяніі (1865). Прафесар універсітэтаў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—1898).
Навуковыя працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыўных груп (групы Лі), якая зрабіла вялікі ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, алгебры, геаметрыі, тапалогіі, тэарэтычнай фізікі.
У выніку прац Софуса Лі і Фелікса Клейна геаметрыя была перабудавана на базе тэарэтыка-групавых пераўтварэнняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.