Даўжыня цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма.
Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геаграфічных форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На тэрыторыі Беларусі трапляўся да XVI стагоддзя, вынішчаны.
Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы).