вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Скрыль-Слабада́[1] (трансліт.: Skryĺ-Slabada, руск.: Скрыль-Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска.
Вёска
Скрыль-Слабада
| ||||||||||||||||||||
У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1870 годзе вёскі Люцэй-Слабодка і Скрыль. Паводле перапісу 1897 года вёска Слабодка, у 1908 годзе Слабодка-Скрыльская.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Залог 2-й пяцігодкі», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года была спалена бальшыня дамоў вёскі, забіта 13 чалавек[2]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.