From Wikipedia, the free encyclopedia
Скептыцызм (ад стар.-грэч.: σκεπτικός — які разглядае, даследуе) — філасофскі кірунак, які вылучае сумнеў у якасці прынцыпу мыслення, асабліва сумнеў у надзейнасці ісціны. Ўмераны скептыцызм абмяжоўваецца пазнаннем фактаў, выяўляючы стрыманасць па дачыненні да ўсіх гіпотэз і тэорый.
Секст Эмпірык у працы "Тры кнігі піронавых палажэнняў" адзначаў, што скептыцызм не разглядае сумнеў як прынцып, а выкарыстоўвае сумнеў як палемічную зброю супраць дагматыкаў, прынцып скептыцызму — з'ява. Варта адрозніваць звычайны скептыцызм, навуковы і філасофскі скептыцызм. У штодзённым сэнсе скептыцызм — ўстрыманне ад меркаванняў, абумоўленае сумненнямі. Навуковы скептыцызм — паслядоўная апазіцыя вучэнняў, якія не маюць эмпірычных доказаў. Філасофскі скептыцызм — кірунак у філасофіі, які выказвае сумнеў у магчымасці дакладнай веды[1]. Філасофскі скептыцызм разглядае філасофію, у тым ліку і скептычную, як род навукападобнай паэзіі, але не навукі. Адметная прыкмета філасофскага скептыцызму — зацвярджэнне «Філасофія — не навука!».
Антычны скептыцызм як рэакцыя на метафізічны дагматызм прадстаўлены перш за ўсё Піронам, затым сярэдняй акадэміяй (Аркесілай) і т. зв. познім скептыцызмам (Энесідэм, Агрыпа, Секст Эмпірык). Энесідэм паказвае дзесяць прынцыпаў (тропаў) скептыцызму: першыя шэсць — гэта адрозненне жывых істот; людзей; органаў пачуццяў; станаў індывіда; палажэнняў, адлегласцяў, месцаў; з'яў па іх сувязях; апошнія чатыры прынцыпы — гэта змяшанае быццё ўспрыманага аб'екта з іншымі аб'ектамі; адноснасць наогул; залежнасць ад колькасці успрыманняў; залежнасць ад узроўню адукацыі, нораваў, законаў, філасофскіх і рэлігійных поглядаў.
Скептык кажа, што веданне патрабуе упэўненасці. Але як ён можа пра гэта ведаць? Пра гэта пішуць Тэадор Шык і Люіс Вунь: «Калі скептыкі не ўпэўненыя, што веданне патрабуе ўпэўненасці, яны не могуць ведаць, што гэта так». Гэта дае сур'ёзную падставу сумнявацца ў зацвярджэнні, што веданне патрабуе упэўненасці. Паводле законаў логікі, абапіраючыся на гэта выказванне, можна сумнявацца ў скептыцызме і аспрэчыць скептыцызм у цэлым. Аднак рэальнасць не складаецца выключна з законаў логікі[2] (у якой існуюць невырашальныя парадоксы, якія зводзяць усё вышэйсказанае на не), таму да падобнай крытыцы неабходна ставіцца асцярожна. (Прыклад: абсалютных скептыкаў не бывае, таму зусім неабавязкова, што скептык будзе сумнявацца ў відавочных рэчах). Акрамя таго, нават у межах фармальнай логікі, прымяненне скептыцызму (як сумневу) да самога скептыцызму не абвяргае яго, а толькі пакідае яго праўдзівасць або памылковасць адкрытым пытаннем. Самі крытыкі скептыцызму і рэлятывізму прызнаюць "радыкальны скептыцызм" Юма лагічна неабвержным[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.