спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Святы Украіны — афіцыйныя святочныя дні ва Украіне.
Дата | Назва | Заўвагі |
---|---|---|
1 студзеня | Новы год | Нерабочы дзень з 1948 года |
8 сакавіка | Міжнародны жаночы дзень | Нерабочы дзень з 1966 года |
- | Вялікдзень (Пасха) | Рэлігійнае свята з 1991 года[1] (юліянскі каляндар) |
- | Троіца | Рэлігійнае свята з 1991 года[1] (юліянскі каляндар) |
1 мая | Дзень працы | Да 2018 года 2 мая таксама было выходным днём[2] |
8 мая | Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 | З 2024 года ў памяць заканчэння Другой сусветнай вайны і перамогі саюзнікаў над нацысцкай Германіяй |
28 чэрвеня | Дзень Канстытуцыі Украіны | З 1997 года ў гонар Канстытуцыі Украіны[3] |
15 ліпеня[4] | Дзень украінскай дзяржаўнасці | У памяць хрышчэння Русі (28 ліпеня да 2023 года[5]) |
24 жніўня | Дзень незалежнасці Украіны | У памяць абвяшчэння незалежнасці ад СССР[6] |
1 кастрычніка[4] | Дзень абаронцаў Украіны | Нерабочы дзень з 2015 года[7] (14 кастрычніка да 2022 году[8]) |
25 снежня[9][10] | Божае Нараджэнне | Нерабочы дзень з 2017 года[11], таксама ў 1991[1]-2023 гадах адзначалася 7 студзеня[12][13][14] |
Калі святочны дзень прыпадае на выхадны (напрыклад, суботу ці нядзелю), наступны працоўны дзень (напрыклад, панядзелак) таксама ператвараецца ў афіцыйны выхадны.
Калі паміж дзяржаўным святам і іншым выхадным днём толькі адзін або толькі два працоўныя дні, то Кабінет міністраў Украіны звычайна рэкамендуе пазбегнуць гэтага разрыву, пераносячы гэтыя працоўныя дні на пэўную суботу (гэта значыць мець бесперапынны адпачынак, але кампенсаваць гэта працай у іншы дзень, які будзе выхадным). Звычайна такія рэкамендацыі тычацца толькі тых супрацоўнікаў, у якіх выхаднымі з’яўляюцца субота і нядзеля.
Да пераходу Праваслаўнай Царквы Украіны[15] і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы[16] на перагледжаны юліянскі каляндар у верасьні 2023 году ўсе рэлігійныя сьвяты адзначаліся паводле юліянскага календара, з таго часу Каляды афіцыйна сьвяткуюцца 25 снежня.[17]
У 2017—2022 гадах Каляды ва Украіне адзначаліся ў 2 дні — 7 студзеня (дата свята паводле юліянскага календара) і 25 снежня (дата свята паводле грыгарыянскага і перагледжанага юліянскага календара).[18] З 2023 года Каляды ва Украіне афіцыйна святкуюць толькі 25 снежня.[19][20][21][22]
Пачынаючы з 2023 года Днямі памяці і пашаны ў сувязі з перамогамі Украіны падчас цяперашняга (з 2022) расійскага ўварвання адзначаюць наступныя дні:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.