Святаслаў Яраславіч, Святаслаў II (1027 — 1076) — князь чарнігаўскі (1054—1073), вялікі князь кіеўскі (1073—1076).

Хуткія факты Святаслаў Яраславіч, Князь чарнігаўскі ...
Святаслаў Яраславіч
Thumb
Святаслаў (крайні справа) з сям'ёй.
Мініяцюра з Ізборніка 1073 г.
Князь чарнігаўскі
1054 1073
Папярэднік княства адноўлена
Пераемнік Усевалад Яраславіч
Сцяг Вялікі князь кіеўскі
1073 1076
Папярэднік Ізяслаў Яраславіч
Пераемнік Усевалад Яраславіч
Нараджэнне 1027[1]
Смерць 27 снежня 1076(1076-12-27)
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Уладзіміравіч
Маці Інгігерда
Жонка 1. Кілікія; 2. Ода Штадэнская
Дзеці Глеб Святаславіч[d], Давыд Святаславіч, Алег Святаславіч[d], Вышаслава[d], Яраслаў Святаславіч[d] і Раман Святаславіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Сын Яраслава Мудрага. Разам з братамі Усеваладам Яраславічам і Ізяславам Яраславічам стварылі своеасаблівы княжацкі трыумвірат, які ў 1054—1072 гадах кіраваў усімі справамі на Русі. У 1060 годзе Святаслаў Яраславіч хадзіў на торкаў (у паходзе ўдзельнічаў і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч з дружынай). У пачатку 1067 года браты Яраславічы перамаглі на рацэ Няміга князя Усяслава Брачыславіча (гл. Нямігская бітва). Летам таго ж года «на Ршы у Смаленска» браты прапанавалі Усяславу Брачыславічу правесці перагаворы. Аднак, нагледзячы на тое, што «цалавалі крыж чэсны Усяславу», па-здрадніцку захапілі яго і разам з сынамі пасадзілі ў турму-поруб у Кіеве. У 1068 годзе браты пацярпелі няўдачу ад полаўцаў на рацэ Альта (каля Пераяслава), аднак неўзабаве Святаслаў Яраславіч разбіў іх каля Сноўска. Разам з братамі з’яўляецца адным са складальнікаў «Рускай праўды» (т.зв. «Праўды Яраславічаў»). У 1073 годзе пры падтрымцы Усевалада адабраў у старэйшага брата Ізяслава велікакняжацкі трон. Па заказе Святаслава Яраславіча ў 1073 і 1076 гадах былі складзены «Ізборнікі Святаслава».

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.