From Wikipedia, the free encyclopedia
Свя́та-Мікала́еўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана каля могілак.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°29′16″ пн. ш. 32°29′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Трасціно |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Клімавіцкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1861 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі і круглымі люкарнамі на бакавых фасадах малітоўнай залы. Яе шатровы дах і шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкамі. Фасады апяразаны гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі.
Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.