From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарвепалі Радхакрышнан (5 верасня 1888, Тырутані, Мадраскае прэзідэнцтва, Брытанская Індыя — 17 красавіка 1975, Мадрас, Індыя) — індыйскі філосаф, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Індыі (1962—1967). Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1962).
Сарвепалі Радхакрышнан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тэлугу: సర్వేపల్లి రాధాకృష్ణన్ | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раджэндра Прасад | ||||||
Пераемнік | Закір Хусейн | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Закір Хусейн | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 верасня 1888[1][2][…] ці 1888[3] |
||||||
Смерць |
17 красавіка 1975[1][2][…] |
||||||
Жонка | Sivakamu[d] | ||||||
Дзеці | Sarvepalli Gopal[d] | ||||||
Веравызнанне | індуізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў багатай брахманскай сям’і ў вёсцы Тырутані на паўночны захад ад Мадраса. Родная мова — тэлугу. Скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1907 годзе абараніў магістарскую дысертацыю «Этыка веданты і яе філасофскія перадумовы». Выкладаў у шэрагу індыйскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. У 1918—1921 гадах — прафесар універсітэта Майсура, у 1921—1931 гадах — прафесар універсітэта Калькуты. Публікаваў арыгінальныя работы і пераклады рэлігійна-філасофскіх тэкстаў з санскрыту і палі. У 1923 — 27 гадах у Лондане выйшаў яго двухтамовая праца «Індыйская філасофія». Чытаў лекцыі ў Оксфардскім, Гарвардскім і іншых заходніх універсітэтах. У 1931 — 36 гг. віцэ-канцлер універсітэта Андхра. У 1936 — 39 гг. — прафесар рэлігіі і этыкі Усходу ў Оксфардскім універсітэце. У 1939-46 гг. — віцэ-канцлер Індуісцкага ўніверсітэта ў Варанасі (Бенарэс).
Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі Радхакрышнан займаўся грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю. У 1946 годзе прызначаны паслом у ЮНЕСКА, у 1949 годзе — паслом у СССР. Кіраваў рэформамі вышэйшай адукацыі ў Індыі. З 1952 года — першы віцэ-прэзідэнт, у 1962-67 гадах — другі прэзідэнт Рэспублікі Індыя.
Лаўрэат Тэмплтанаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі (1975).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.