адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапры́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Сапрынавічы.
Сапрынавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мсціслаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сапрынавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 072 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Янаўскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Янаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пячкоўка, сельсавет перайменаваны ў Пячкоўскі сельсавет[1]. 25 снежня 1964 года ў склад сельсавета ўключаны 7 населеных пунктаў (Аслянка, Брагі, Канюхова, Каськова, Новая Шматаўка, Паўночнае Бялішчана і Старая Шматаўка), якія былі перададзены ў склад БССР з Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці РСФСР[2]. У 1977 годзе скасавана вёска Радзівонаўка[3]. 25 мая 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сапрынавічы, сельсавет перайменаваны ў Сапрынавіцкі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1428 чалавек[5], з іх 84,3 % — беларусы, 13,0 % — рускія, 1,5 % — таджыкі, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1072 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.