![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25BE%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25BE%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2596_%2528%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%258C_1940%2529.svg/langbe-640px-%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25BE%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25BE%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2596_%2528%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%258C_1940%2529.svg.png&w=640&q=50)
Сапоцкінскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапо́цкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сапоцкін.
Сапоцкінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Сапоцкін |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 10 сакавіка 1959 |
Вышыня над узроўнем мора |
202 м[1] |
![]() |
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Багатырскі, Валавічоўскі, Галынкаўскі, Ласоснаўскі, Ліпскі, Лойкаўскі, Навумавіцкі, Новікаўскі, Рыгалаўскі, Сільванавецкі, Соніцкі, Старабагатырскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года згодна з савецка-польскім дагаворам Ліпскі сельсавет перададзены Польшчы. 8 ліпеня 1950 года ў склад Польшчы перададзены Рыгалаўскі і Старабагатырскі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года Валавічоўскі сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, Ласоснаўскі сельсавет — у Баранавіцкі[2]. 10 сакавіка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Гродзенскага раёна.