былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Наву́мавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Навумавічы.
Навумавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Гродзенскі раён |
Уключаў | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навумавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 11 лютага 1972 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Рачыцкага сельсавета з вёскамі Валавічоўцы, Круляўшчына, Рачыцы і Свяцк, з Лойкаўскага сельсавета перададзены вёскі Баля Касцельная, Беражаны, Забрачаны, Капланаўцы, Скрынкі[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад Гінавіцкага сельсавета перададзены вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына і Рацічы[2]. 11 лютага 1972 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага (вёскі Баля Сольная, Вулькаўцы, Загараны, Міцкевічы, Навумавічы, Падлабенне, Пушкары, Салаўі), Гінавіцкага (вёскі Капланаўцы і Скрынікі) і Лойкаўскага (вёскі Беражаны, Забрачаны, Зарачанка) сельсаветаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.