From Wikipedia, the free encyclopedia
Самія Хасан Сулуху (суахілі: Samia Hassan Suluhu; нар. 27 студзеня 1960) — танзанійскі палітык, якая прадстаўляе партыю Чама Ча Мапіндузі. Яна стала першай у гісторыі Танзаніі жанчынай, што заняла пасаду віцэ-прэзідэнта — пасля ўсеагульных выбараў 2015 года пры прэзідэнце Джоне Магуфулі[1].
Самія Сулуху | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
суахілі: Samia Suluhu Hassan | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джон Магуфулі | ||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1960 (64 гады)
|
||||||
Дзеці | Wanu Hafidh Ameir[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Была дэпутатам парламента з 2010 па 2015 год і дзяржаўным міністрам у кабінеце віцэ-прэзідэнта па пытаннях Саюза з 2010 года. Да гэтага яна займала пасаду міністра ў напалову аўтаномным рэгіёне Занзібар у адміністрацыі прэзідэнта Аману Каруме. У 2014 годзе была абрананамеснікам старшыні Устаноўчага сходу, якому даручана было падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі краіны.
Сулуху нарадзілася ў Султанаце Занзібар. Пасля завяршэння вучобы ў 1977 годзе была прынятая на працу клеркам у Міністэрства планавання і развіцця. У 1986 годзе скончыла інстытут развіцця менеджменту (цяпер Універсітэт Мзумбе) з дыпломам у вобласці дзяржаўнага кіравання.
Затым яна працавала на праекце, фінансаваным Сусветнай харчовай праграмай. Паміж 1992 і 1994 гадамі яна вучылася ў Універсітэце Манчэстэра, выпусціўшыся са ступенню магістра ў галіне эканомікі. У 2015 годзе атрымала ступень магістра ў галіне эканамічнага развіцця з дапамогай сумеснай праграмы Адкрытага універсітэта Танзаніі і Універсітэта Паўднёвага Нью-Гэмпшыра.
Палітыкай занялася ў 2000 годзе. Была абрана ў Палату прадстаўнікоў Занзібара і атрымала міністэрскі партфель ад прэзідэнта Амані Каруме, стаўшы адзінай высокапастаўленай жанчынай у яго кабінеце. Пасля перавыбрання ў 2005 годзе зноў была прызначаная міністрам, але ўжо на іншую пасаду.
У 2010 годзе была абрана ў Нацыянальны сход ад акругі Макундучы, атрымаўшы больш за 80 % галасоў[2]. Прэзідэнт Джакая Кікветэ прызначыў яе міністрам па справах Саюза[3].
У ліпені 2015 года кандыдат у прэзідэнты ад кіруючай сацыялістычнай партыі Чама Ча Мапіндузі Джон Магуфулі назваў яе сваім напарнікам на выбарах 2015 года[4]. Іх тандэм перамог на прэзідэнцкіх выбарах[5].
18 сакавіка 2021 года пасля смерці Джона Магуфулі стала новым прэзідэнтам.
У верасні 2021 года Самія Сулуху пацвердзіла, што мае намер балатавацца ў прэзідэнты ў 2025 годзе і такім чынам стаць першай абранай жанчынай-прэзідэнтам краіны, калі яна пераможа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.