![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Flag_of_Salerno.svg/langbe-640px-Flag_of_Salerno.svg.png&w=640&q=50)
Салерна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сале́рна[2] (італ.: Salerno) — горад і порт на Тырэнскім моры, у Паўднёвай Італіі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салерна. Насельніцтва складае трохі больш 146 тысяч жыхароў (даныя 2009 года). Найбольш развітыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, металургія, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць. У горадзе размешчаны дзяржаўны ўніверсітэт. Салерна знакаміты ў першую чаргу тым, што з’яўляецца прывабным для турыстаў усяго свету прыморскім курортам. У XI—XIII стагоддзях славіўся сваёй медыцынскай школай, прэзідэнтам якой быў вядомы ўрач Іаан Міланскі.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
Салерна
Salerno
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Заступнікам горада лічыцца Св. Мацвей. Свята горада 21 верасня.