беларускі савецкі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Іосіфавіч Пеўны (26 чэрвеня 1928, с. Агульці, Валкыўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР — 9 студзеня 2010) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1989), саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2000).
Сяргей Іосіфавіч Пеўны | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 2010 (81 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1953—1955 гадах працаваў архітэктарам Севастопальскай архітэктурна-праектнай канторы «Гарпраект»; у 1955—1957 гадах інжынерам «Ваенмарпраекта-30»; у 1957—1958 гадах інжынерам праектнага аддзела Усесаюзнага НДІ вогнеўпораў у Харкаве; у 1958—1962 гадах старэйшым інжынерам у праектным інстытуце «Дзіпракокс». З 1962 па 2001 працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» на пасадзе галоўнага архітэктара. У 2001 годзе выйшаў на пенсію[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года[2].
Памёр 9 студзеня 2010 года[1].
За час працы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» Пеўным запраектавана больш як 100 будынкаў і збудаванняў, рэалізавана звыш 90 праектаў. Сярод іх — галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны па вул. Савецкай, 104; навучальна-лабараторны корпус фізічнага факультэта ГДУ; вылічальны цэнтр абласных меліярацыйных арганізацый «Палессевадбуда» па вул. Савецкай, 126 (1981); міжгаліновы цэнтр навукова-тэхнічнай інфармацыі па пр. Леніна, 2; шырокафарматны кінатэатр імя М. І. Калініна (рэканструкцыя) па вул. Камунараў, 4 (1963—1975); адміністрацыйны будынак свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» па вул. Федзюнінскага, 17; праектны інстытут «Дзіпражыўмаш» па пр. Леніна, 10; галоўны корпус Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога па пр. Кастрычніка, 48 (1973)[1]; будынак Дзіпрасельмаша (1974), комплексы інтэрнатаў па вул. Савецкай (1973, 1977), 5-, 12-павярховыя дамы па прасп. Леніна (1980)[2], будынак Прыёрбанка па вул. Чырвонаармейскай, 3а[1].
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1989), саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2000). За 39 гадоў працы 38 разоў заахвочваўся падзякамі, Ганаровымі граматамі, дыпломамі. Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «За працоўнае адрозненне» (1975), «Ветэран працы» (1985); Ганаровымі граматамі Дзяржбуда БССР (1978), Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Саюза архітэктараў БССР (1975, 1985), Беларускай акадэміі архітэктуры (2003).
30 красавіка 2012 года на будынку інстытута «Гомельграмадзянпраект» па вул. Ірынінскай, 6 устаноўлена ў яго гонар ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.