From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэпарцёры без межаў (РБМ) (фр.: Reporters sans frontières; RSF) — уплывовая міжнародная няўрадавая арганізацыя. Місія арганізацыі, заяўленая на яе сайце: «Абарона свабоды прэсы, журналістаў і сеткавых грамадзян ва ўсім свеце»[3]. Дэвіз арганізацыі: «Без свабоднай прэсы ні аб адной барацьбе ніколі не даведаюцца»[4] . Арганізацыя змагаецца супраць цэнзуры і за вызваленне журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні з-за сваёй прафесійнай дзейнасці. Пры гэтым арганізацыя абапіраецца на параграф 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Арганізацыя была заснавана ў 1985 годзе ў Манпелье[5], яе цэнтральны офіс месціцца ў Парыжы.
Рэпарцёры без межаў | |
---|---|
Тып | Навукова-даследчы інстытут, аналітычны цэнтр |
Год заснавання | 1985 |
Заснавальнікі | Рабер Менар[d], Émilien Jubineau[d], Jacques Molénat[d] і Rémy Loury[d] |
Размяшчэнне | Парыж, Францыя |
Ключавыя фігуры | Jean-François Julliard |
Сфера дзейнасці | Q112166189?[1] |
Прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў | каля 120 |
Вэб-сайт | rsf.org |
У справаздачы за 2005 год арганізацыя звярнула ўвагу на забойства ў Расіі галоўнага рэдактара часопіса Forbes на рускай мове Пола Хлебнікава. Праз год пасля забойства пракуратура спыніла расследаванне і заявіла, што «замовіў» Хлебнікава чачэнскі палявы камандзір Хож-Ахмед Нухаеў.[6]
Арганізацыя асудзіла закрыццё іванаўскай інтэрнэт-газеты «Курсіў» і ўзбуджэнне крымінальнай справы акт. 319 КК РФ «Абраза прадстаўніка ўлады» ў дачыненні да галоўнага рэдактара газеты Уладзіміра Рахманькова з-за публікацыі 18 мая 2006 года артыкула «Пуцін як фалічны сімвал».
На думку праваабаронцаў, сайт зачынілі ў выніку ціску з боку мясцовых уладаў, а дзеянні правайдэра сведчаць аб тым, што інтэрнет-выданні ў Расіі вымушаныя працаваць у атмасферы страху. У заяве арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» паказвалі на тое, што прад’яўленыя журналісту абвінавачванні беспадстаўныя, следства — непразрыста, а таксама на той факт, што доступ да выдання быў зачынены без рашэння суда.
Версію правайдэра аб тым, што выданне было закрыта за даўгі, «Рэпарцёры без межаў» палічылі не адпаведнай рэчаіснасці.
Сам Рахманькоў быў прызнаны вінаватым па вышэйпаказаным артыкуле КК 9 студзеня 2007 года Іваноўскім абласным судом[7].
Згодна з фінансавым справаздачах арганізацыі за 2011 год[8], яе даходы склалі больш за €4,000,000, 37,2 % якіх атрыманы ад продажу фотаальбомаў (аўтары якіх бясплатна прадастаўляюць свае аўтарскія правы і якія бясплатна рапространяются праз крамы і шапікі, а таксама ад продажу дадатковых тавараў, такіх як продаж футболак і да т. п.
Больш за 20 % фінансавання прыходзіць ад прыватных груп, такіх як Sanofi-Aventis (€400,000, 10 % бюджэту), Франсуа Піно, Fondation de France(фр.) бел., Інстытут Адкрытае Грамадства Джорджа Сораса, Sigrid Rausing Trust(англ.) бел., Benetton, Center for a Free Cuba(англ.) бел. (які ахвяраваў €64,000 ў 2002 годзе)[9]. Акрамя таго, Saatchi & Saatchi(англ.) бел. праводзіла многія грамадскія кампаніі РбМ бясплатна (напрыклад аб цэнзуры ў Алжыры[10]).
Частка фінансавання (12 % бюджэту ў 2007 годзе) паступае ад урадавых арганізацый[11]. Па словах прэзідэнта RSF Рабэра Менара, прамыя ахвяраванні ад французскага ўрада складаюць 4,8 % бюджэту арганізацыі; агульная сума урадавай дапамогі — 11 % бюджэту (уключаючы грошы ад французскага ўрада, АБСЕ, ЮНЭСКА і Міжнароднай арганізацыі франкафоніі). Даніэль Жункуа, віцэ-прэзідэнт французскага аддзела RSF (а таксама віцэ-прэзідэнт НДА Les Amis du Monde diplomatique), сцвярджае, што атрымліваецца ад Нацыянальнага фонду дэмакратыі фінансаванне, якое дасягае сумы €35,000[12], не ўплывае на бесстароннасць арганізацыі[13]. Кітайскі вэбсайт арганізацыі атрымлівае фінансавую падтрымку ад Тайваньскага фонду за дэмакратыю[14], праўрадавай арганізацыі, якая фінансуецца міністэрствам замежных спраў Кітайскай Рэспублікі[15].
Арганізацыя часта абвінавачваецца ў непразрыстасці бюджэту.
Як сказана на сайце арганізацыі, кнігі, якія выдаюцца Рэпарцёрамі без межаў, прадаюцца ў французскіх шапіках і супермаркетах Fnac, Carrefour, Casino, Monoprix і Cora, на вэбсайтах alapage.com, fnac.com і amazon.fr, а таксама A2Presse і больш чым у 300 кніжных крамах па ўсёй Францыі.
«Рэпарцёры без межаў» штогод публікуе на сваім вэб-сайце індэкс свабоды слова больш чым 160 краін свету.
ІСС разлічваецца на аснове адказаў на спецыяльную, абноўленую ў 2013 годзе, анкету, якую запаўняюць партнёрскія арганізацыі РБМ, актывісты, карэспандэнтаў РБМ (каля 150 чалавек у амаль 150 краін свету)[16]</nowiki>. Анкета Архівавана 13 лютага 2013. змяшчае 87 пытанняў, разбітых на шэсць частак: плюралізм, незалежнасць СМІ, цэнзура, заканадаўства, празрыстасць, інфраструктура[17]. Акрамя таго, класіфікацыя кожнай краіны залежыць ад колькасці смерцяў журналістаў і інтэрнэт-актывістаў, заключэння ў турму, нападаў на іх і г . д. пры выкананні імі прафесійных абавязкаў, але толькі ў выпадку, калі гэта колькасць зніжае, а не падвышае месца краіны ў рэйтынгу (напрыклад, канкрэтных лічбаў па Паўночнай Карэі практычна няма). Важна адзначыць, што, напрыклад, журналіст, знявечаны ў не звязанай з яго працай аварыі, «Рэпарцёрамі без межаў» у базу дадзеных не ўносіцца.
Журналіст Фолкер Бройцігам паказвае на тое, што арганізацыя крытыкуе толькі варожыя ЗША краіны, такія як Куба, Беларусь ці Расія. У той жа час рэжымы дружалюбныя ЗША, такія як, да прыкладу, Філіпіны ці Саудаўская Аравія, у якіх свабода слова адсутнічае практычна цалкам, не падвяргаюцца ніякай крытыцы з боку гэтай арганізацыі. Таксама адсутнічаюць ацэнкі па адносінах да свабоды слова ў саміх заходніх краінах.[18]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.