From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэдкале́ссе — тып лесу, які характарызуецца адноснай невысокай шчыльнасцю дрэў, якія стаяць адно ад аднаго на значнай адлегласці і не ўтвараюць самкнутага ляснога полага.
Рэдкалессі звычайныя ў паўночнай мяжы лесу Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, дзе з'яўляюцца складовай часткай лесатундры.
У горах рэдкалессі размяшчаюцца на межах ляснога і субальпійскага паясоў. Сустракаюцца ў прыгранічных абласцях пустынь і паўпустынь ва ўсіх частках свету, напрыклад, у Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі рэдкастойныя, часта нізкарослыя лясы, утвораныя сухімі і калючымі драўнянымі раслінамі, таксама могуць зваць рэдкалессем.
Рэдкалессі разнастайныя па складзе, у залежнасці ад геаграфічнага месцазнаходжання, вышыні над узроўнем мора і гідралагічнай сітуацыі могуць складацца з розных парод дрэў. У паўночных шыротах нярэдкія яловыя, лістоўнічныя ці бярозавыя рэдкалессі. У горных раёнах Закаўказзя сустракаюцца міндальныя, фісташкавыя. У Сярэдняй Азіі рэдкалессі могуць быць сфарміраваны саксаулам, тамарыксам ці арчай.
Іншы тып лесу, утвораны невысокімі дрэвамі з дэфармаванымі стваламі і сцелючымі дрэўцамі ды хмызнякамі, звычайна называюць крывалессем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.