Рута
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рута (значэнні).
Ру́та[1] — рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сэрвач (басейн ракі Нёман).
Хуткія факты Рута, Характарыстыка ...
Рута | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Басейн | 132 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°34′32,87″ пн. ш. 25°54′07,4″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сэрвач |
• Каардынаты | 53°32′48,95″ пн. ш. 26°11′27,38″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сэрвач → Нёман → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Карэліцкі раён, Навагрудскі раён |
— выток, — вусце |
Закрыць
Даўжыня ракі 26 км, з іх 18 км у межах Карэліцкага раёна. Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 м/км.
Пачынаецца каля вёскі Рутка 1 Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз гарадскі пасёлак Карэлічы, упадае ў раку Сэрвач за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад яго. У Карэлічах на рацэ створана сажалка (плошча 0,53 км²).