From Wikipedia, the free encyclopedia
Рудольф Штэйнер (таксама Штайнер; ням.: Rudolf Joseph Lonz Steiner; 27 лютага 1861 — 30 сакавіка 1925) — аўстрыйскі доктар філасофіі, педагог, лектар і сацыяльны рэфарматар; эзатэрык, акультыст, празорца і містык XX стагоддзя, аўтар шматлікіх твораў (1883—1925), які даў больш за 6000 лекцый па ўсёй Еўропе (1900—1924); заснавальнік антрапасофіі і антрапасофскага руху.
Рудольф Штэйнер | |
---|---|
ням.: Rudolf Steiner | |
Дата нараджэння | 27 лютага 1861[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 сакавіка 1925[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя фон Сіверс[d][5] |
Род дзейнасці | акультыст, пісьменнік, эзатэрык, паэт, музыказнавец, харэограф, літаратурны крытык, аўтабіёграф, філосаф, настаўнік, драматург, заснавальнік, архітэктар, дызайнер упрыгожванняў, педагог, скульптар, мастак, тэосаф, лібрэтыст, рэдактар, рэдактар |
Навуковая сфера | нетрадыцыйная медыцына[d], метафізіка, акультызм, тэасофія, хрысціянства, філасофія[6], мастацтва[6], jewelry design[d][7], інжынерная справа[5] і прыродазнаўчыя навукі[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
медаль Субы Рова[d] (1909) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першае прызнанне атрымаў як даследчык спадчыны Гётэ і яго тэорыі пазнання: у 1883—1897 гады аналізаваў і выдаваў работы Гётэ па прыродазнаўстве. Распаўсюджваючы духоўнае вучэнне антрапасофіі, эзатэрычнай хрысціянскай філасофіі, якая бярэ пачатак у еўрапейскім трансцэндэнталізме і пераклікаецца з тэасофіяй, Штэйнер выступаў з лекцыямі (з 1900), чым прыцягнуў да сябе ўвагу масонаў і тэасофаў. Быў запрошаны Тэасофскім таварыствам узначаліць нямецкую секцыю ў якасці генеральнага сакратара (з кастрычніка 1902). У 1902—1910 гады развіваў сваю дактрыну ў сачыненнях «Духазнаўства (Тэасофія). Увядзенне ў звышпачуццёвае светапазнанне і прызначэнне чалавека» і «Як дасягнуць спазнанняў вышэйшых светаў?» (1904), «З Акаша-хронікі» (1904—1908), «Нарыс таемазнаўства» (1910); тэасофскія тэндэнцыі яго твораў адрозніваліся глыбокім гуманізмам і супрацьстаялі тагачаснаму разуменню ілюмінізму і акультызму; Штэйнер рабіў спробу прымірыць навуковы метад са звышнатуральным бачаннем свету. Пакінуўшы тэасофаў, заснаваў Антрапасофскае таварыства (1912), дзе ўзяў на сябе ролю духоўнага настаўніка. Цэнтрам таварыства стаў швейцарскі гарадок Дорнах, дзе на падоранай Штэйнеру зямлі пачалі ўзводзіць па яго архітэктурным праекце, названы ў гонар Гётэ, будынак Гётэанума (верасень 1913). Заснаваў Швейцарскае таварыства даследаванняў у галіне анкалогіі (1916), якое практыкавала амелатэрапію раку. Стаў заснавальнікам новай педагагічнай методыкі і першай Вальдорфскай школы ў Штутгарце (1919), а таксама антрапасофскай тэрапеўтычнай клінікі ў Арлесгайме (1921), спрыяў там выпуску біякасметыкі маркі «Weleda» (1921). Дапамог групе пратэстанцкіх святароў і багасловаў на чале з Ф. Рытэльмаерам заснаваць Абшчыну хрысціян (англ.: The Christian Community; 1922) — рух за абнаўленне рэлігійнага жыцця. Таксама заклаў асновы біядынамічнай сельскай гаспадаркі, ініцыяваў развіццё эўрытміі, новых напрамкаў у драматычным мастацтве, жывапісе, архітэктуры і рух канца 1910-х — пачатку 1920-х гадоў за падзел трох сфер «сацыяльнага арганізма» — культуры, палітыкі і гаспадаркі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.