былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́дня-Шля́гіна[1] (трансліт.: Rudnia-Šliahina, руск.: Рудня-Шлягино) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета.
Вёска
Рудня-Шлягіна
|
Была ва ўласнасці Шульцаў[2].
У 1910 годзе плябанам каталіцкай парафіі ў Рудні-Шлягіна быў рымска-каталіцкі святар Міхаіл Хрыстафоравіч Цакуль (1885—1937), які быў рэпрэсаваны і расстраляны[3][4].
У 1926—1954 гадах цэнтр Рудня-Шлягінскага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[5].
Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у час нямецкай нацысцкай акупацыі захопнікамі былі расстраляныя два жыхары Рудні-Шлягіна — Феня Лявонаўна Кацуба і Янка Антонавіч Ключынскі (1942 г.)[6]. Сямёх жыхароў (4 жанчыны, 3 мужчыны) акупанты сагналі на прымусовыя працы ў Германію[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.