![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/Rudakova_Lake.jpg/640px-Rudakova_Lake.jpg&w=640&q=50)
Рудакова (возера)
возера ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рудако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Мядзел, за 2 км на захад ад вёскі Баяры. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр і біялагічны заказнік «Рудакова». Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелкі ў межах Свянцянскага ўзвышша.
Рудакова | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 184 м[1] |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,56 км |
Плошча | 0,24 км² |
Аб’ём | 0,00272 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,01 км |
Найбольшая глыбіня | 28,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 11,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,165 ‰ |
Празрыстасць | 5—10 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,16 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча паверхні возера 0,24 км², даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі каля 2 км. Найбольшая глыбіня 28,6 м. Плошча вадазбору 1,16 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 18—20 м (на поўначы і захадзе да 8 м), параслі хмызняком, на поўначы часткова разараныя. Берагі на ўсходзе і поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона ілістая. Вада вызначаецца вельмі высокай празрыстасцю. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 9—13 м.