![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/She-wolf_suckles_Romulus_and_Remus.jpg/640px-She-wolf_suckles_Romulus_and_Remus.jpg&w=640&q=50)
Ромул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ромул (лац.: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі. Жыў у 7 стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій, які таксама з'яўляўся нашчадкам Энея, укінуў у раку Тыбр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла пра іх боскае паходжанне.
Ромул | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Romulus | |||||||
![]() Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула і Рэма | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Нума Пампілій | ||||||
Нараджэнне |
каля 771 да н.э. |
||||||
Смерць |
5 ліпеня 717 да н.э. |
||||||
Бацька | Марс | ||||||
Маці | Рэя Сільвія | ||||||
Жонка | Герсілія[d] | ||||||
Дзеці | Прыма[d] і Авілій[d] | ||||||
Дзейнасць | каланізацыя | ||||||
![]() |